Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2016, 14:08

Мінэнерга: узровень цэн на прыродны газ для насельніцтва ў Беларусі адзін з самых нізкіх у Еўропе

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень цэн на прыродны газ для насельніцтва ў Беларусі адзін з самых нізкіх у Еўропе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Цана на прыродны газ для насельніцтва ў Беларусі ў некалькі разоў ніжэйшая за ўзровень цэн для адпаведнай катэгорыі спажыўцоў Еўрасаюза і практычна адпавядае па ўзроўні цэн на прыродны газ для насельніцтва ў Расійскай Федэрацыі, якая займае адно з лідзіруючых месц у свеце па здабычы прыроднага газу", - адзначылі ў прэс-службе.

У Мінэнерга растлумачылі, што паколькі Беларусь не з'яўляецца газаздабыўной краінай, то цана на прыродны газ для канечных спажыўцоў у значнай ступені залежыць ад кошту яго імпарту. "З 1 студзеня 2016 года цана куплі прыроднага газу газазабеспячальнымі арганізацыямі ДВА "Белпалівагаз" ад ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" складае $179,4 за 1 тыс. куб.м (з ПДВ) (Br345,7 за 1 тыс. куб.м пры курсе беларускага рубля на 1 кастрычніка Br1,9268 за $1) або $149,5 за 1 тыс. куб.м (без ПДВ), - расказалі ў міністэрстве. - Пры гэтым $132,77 за 1 тыс. куб.м - цана імпартуемага прыроднага газу ў Беларусь, вызначаная пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, ад 25 лістапада 2011 года (у прывязцы да цаны на газ для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РФ), $16,73 за 1 тыс. куб.м - нацэнка ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" за аказаныя для рэспублікі паслугі газазабеспячэння прыродным газам па магістральных трубаправодах (гэтыя цэны прыведзены без уліку ПДВ)".

Цана на прыродны газ для канечных спажыўцоў Беларусі фарміруецца зыходзячы з цаны куплі прыроднага газу газазабеспячальнымі арганізацыямі ДВА "Белпалівагаз" ад ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", а таксама нацэнкі газазабеспячальных арганізацый ДВА "Белпалівагаз", якія ажыццяўляюць дастаўку прыроднага газу па газаразмеркавальных сетках, дадалі ў Мінэнерга.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў нумар 1166 ад 30 снежня 2013 года цана на прыродны газ для канечных спажыўцоў рэспублікі, што забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат газазабеспячальных арганізацый ДВА "Белпалівагаз" на прадастаўленне паслуг газазабеспячэння, устаноўлена на ўзроўні Br373,8 за 1 тыс. куб.м (з ПДВ). Сярэдняя цана на прыродны газ для насельніцтва з улікам структуры яго спажывання рознымі тарыфнымі групамі складае Br142,3 за 1 тыс. куб.м (з ПДВ).

"Акрамя таго, для насельніцтва ўведзена дыферэнцыяцыя цэн на прыродны газ у залежнасці ад перыяду яго спажывання: у ацяпляльны (з 15 кастрычніка па 15 красавіка) і міжацяпляльны перыяды", - нагадалі ў міністэрстве. Гэта дыферэнцыяцыя прадугледжвае ўстанаўленне глыбока субсідзіруемых цэн на прыродны газ для мэт ацяплення ў ацяпляльны перыяд, калі аб'ём яго спажывання дамашнімі гаспадаркамі вельмі значны. Цяпер узровень вышэйназванай цаны складае Br77,6 за 1 тыс. куб.м (з ПДВ). Цана на прыродны газ для насельніцтва ў міжацяпляльны (летні) перыяд складае Br284,2 за 1 тыс. куб.м (з ПДВ).

"Абедзве вышэйназваныя цаны ніжэйшыя за ўзровень цаны, якая забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат газазабеспячальных арганізацый ДВА "Белпалівагаз", у 4,8 і 1,3 раза адпаведна, - адзначылі ў прэс-службе. - Разам з тым асобныя грамадзяне ў выпадках, вызначаных заканадаўствам, аплачваюць прыродны газ па цане, што забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат. Аднак аб'ём спажывання насельніцтвам прыроднага газу па гэтай цане складае менш за 3 працэнты ад агульнага аб'ёму спажывання прыроднага газу насельніцтвам".

"У мэтах кампенсацыі недаплаты насельніцтвам за аказанне паслугі па газазабеспячэнні ўрадам было прынята рашэнне аб увядзенні практыкі перакрыжаванага субсідзіравання, сутнасць якога заключаецца ў кампенсацыі недаплаты насельніцтвам за спажыты прыродны газ па субсідзіруемых дзяржавай цэнах за кошт устанаўлення больш высокіх цэн на прыродны газ для спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі", - нагадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі