Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 красавіка 2019, 15:36

Мінэнерга расказала аб змяненні тарыфаў пасля запуску БелАЭС

15 красавіка, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на электраэнергію пасля запуску Беларускай АЭС будуць залежаць у тым ліку ад дамоўленасцей па цане на газ, росту тарыфаў для рэальнага сектара не чакаецца. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сёння на форуме "Атамэкспа" ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Створана спецыяльная рабочая група, якая адпрацоўвае розныя сцэнарыі тарыфнай палітыкі. Мы ўжо значна рушылі наперад па тарыфнай палітыцы з мэтай павышэння прывабнасці электраэнергіі як у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, быце, так і па іншых напрамках. Тарыфнае меню вельмі моцна расшырылася ў гэтым годзе, і мы далей працуем", - сказаў Міхаіл Міхадзюк.

На тарыфы будуць уплываць у тым ліку дамоўленасці па цане на газ. "Атамная энергія будзе замяшчаць толькі да 5 млрд куб.м газу. Застаецца яшчэ вялікі аб'ём электраэнергіі на газе, а прадавацца будзе мікс: атамная і газавая электраэнергія, таму многае залежыць ад таго, як складуцца цэны на газ", - растлумачыў намеснік міністра.

Спецыяльная група па тарыфах будзе працаваць пастаянна, тарыфная палітыка кожны год пераглядаецца зыходзячы з тых абставін, якія склаліся на сённяшні дзень. Што датычыцца магчымага росту цэн на электраэнергію рэальнага сектара, то Міхаіл Міхадзюк адзначыў, што такіх прагнозаў няма.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце недалёка ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі