Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 жніўня 2016, 11:29

Мінэнерга: канчатковае рашэнне аб цане на расійскі газ для Беларусі пакуль не прынята

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канчатковае рашэнне па цане на расійскі газ для Беларусі пакуль не прынята, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Беларусі Жанна Зянькевіч.

"Перагаворы прадаўжаюцца на ўзроўні віцэ-прэм'ераў і профільных міністэрстваў", - адзначыла яна.

Як раней паведамляў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, перагаворы праходзяць канструктыўна, бакі блізкія да дасягнення разумення па пытаннях фарміравання цаны на газ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі