Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 чэрвеня 2018, 17:41

Мінэканомікі завяршыла карэкціроўку дэкрэта нумар 10 па інвестдагаворах

26 чэрвеня, Дзяржынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі завяршыла карэкціроўку дэкрэта нумар 10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" па інвестдагаворах. Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі Алена Пярмінава сёння ў час круглага стала "Міжнародна-прававая практыка работы з замежнымі інвестарамі і магчымасці паляпшэння інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер Міністэрства эканомікі практычна завяршыла работу па карэкціроўцы дэкрэта нумар 10 па інвестыцыйных дагаворах. Дэкрэт узгоднены з усімі зацікаўленымі і ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта", - сказала Алена Пярмінава.

Абноўлены дэкрэт прадугледжвае ўвядзенне адзінага максімальнага памеру выплаты няўстойкі ў сувязі з невыкананнем інвестарам тэрмінаў рэалізацыі інвестдагавора. "Мінімальныя рашэнні могуць карэкціраваць на ўзроўні мясцовых органаў улады, а вось максімальныя будуць устаноўлены адзіныя па рэспубліцы", - адзначыла яна.

"У дакумент уключана адмова ад спагнання платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка ў выпадку парушэння нарматыўнага тэрміну будаўніцтва ў перыяд дзеяння інвестдагавора. Замацавана права арганізацый, што рэалізуюць інвестпраекты, выступаць у рамках інвестдагавора разам з інвестарам, а таксама магчымасць прад'яўляць дзяржаўным органам патрабаванні аб кампенсаванні прычыненых ім страт, - растлумачыла Алена Пярмінава. - Прадугледжана ўвядзенне нормы аб прызнанні інвестара і арганізацыі, што рэалізуе інвестыцыйны праект, адзіным пастаўшчыком вырабляемых тавараў на ажыццяўленне заказу з адной крыніцы на тэрмін больш за пяць гадоў".

Круглы стол праходзіць у Фаніпалі на базе ЗАТ "Штадлер Мінск". Інвестыцыйны праект па арганізацыі ў Беларусі вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту рэалізаваны кампаніяй "Штадлер Рэйл Груп". У ходзе мерапрыемства абмяркоўваюцца прыклады паспяховага ўкладання замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі, выпрацоўваюцца прапановы па павышэнні міжнароднай інвестыцыйнай прывабнасці краіны, а таксама па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці. У рабоце круглага стала ўдзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства замежных спраў, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, бізнес-колаў і суб'ектаў гаспадарання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі