Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 снежня 2017, 18:19

Мінэканомікі расказала пра драйверы росту ВУП у 2018 годзе

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі расказаў сёння журналістам, за кошт чаго будзе расці ВУП Беларусі ў 2018 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што ў 2017 годзе павінен быць забяспечаны рост ВУП не менш як на 2 працэнты і на 3,5 працэнта ў 2018 годзе. "Эканоміка выканае задачы, якія стаяць перад ёй у 2017 годзе, тэмп росту ВУП будзе забяспечаны", - заявіў ён. Па выніках гэтага года вырасце вытворчасць прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, намеціўся рост у рознічным і аптовым гандлі, невялікае адставанне ў будаўніцтве.

Што датычыцца задач на 2018 год, то рост ВУП на 3,5 працэнта - вельмі складаная, напружаная задача. Але каб забяспечыць дастойную заработную плату, рост грашовых даходаў і пенсій, патрэбна добра працуючая эканоміка, падкрэсліў міністр. "Мы ставім задачу: у студзені, лютым, сакавіку адразу ўзяць нармальныя тэмпы, каб не даганяць увесь час у другой палавіне года", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Уладзіміра Зіноўскага, у 2018 годзе ўсе сектары эканомікі павінны забяспечыць рост. "Прамысловасць ужо выйшла з рэцэсіі, наша прадукцыя патрэбна ў свеце, безумоўна, трэба больш вырабляць і прадаваць", - адзначыў міністр. Стаўка робіцца на мадэрнізаваныя і новыя прадпрыемствы. Так, добрыя перспектывы ёсць у Аршанскага льнокамбіната, "Камволя", Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Створаны ўсе ўмовы для выканання запланаваных паказчыкаў у сельскай гаспадарцы. Ёсць перадумовы для паляпшэння сітуацыі ў будаўнічай галіне.

У гэтым годзе прыняты пакет дакументаў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу. У бліжэйшы час павінен быць падпісаны ўказ па ліцэнзаванні. Вядзецца работа для прыняцця дэкрэта аб развіцці лічбавай эканомікі. Усё гэта закладвае добрую базу для росту эканомікі ў 2018 годзе, канстатаваў міністр.

Сёння на пасяджэнні Савета Міністраў абмяркоўваюцца вынікі работы эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, чаканыя вынікі за 2017-ы і ацэнка студзеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі