Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2018, 14:12

Мінэканомікі падрыхтуе рэкамендацыі антыкрызісным кіраўнікам па субсідыярнай адказнасці з улікам дэкрэта нумар 7

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі падрыхтуе рэкамендацыі для антыкрызісных кіраўнікоў па пытаннях прымянення субсідыярнай адказнасці ў банкруцтве з улікам дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі па выніках нарады з Асацыяцыяй па антыкрызісным кіраванні і банкруцтве.

У рабоце нарады прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыні эканамічных судоў Мінска і Мінскай вобласці, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, адвакатуры, бізнес-супольнасцей, юрыдычнай навукі, банкаўскай сістэмы, Саюза юрыстаў, а таксама практыкуючыя антыкрызісныя кіраўнікі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, адзначыўшы асаблівую актуальнасць разглядаемага пытання як састаўной часткі працэсу лібералізацыі ўмоў прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі.

Намеснік дырэктара дэпартамента па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі Станіслаў Садоўнікаў выступіў на нарадзе з дакладам аб рэкамендуемых крыніцах доказаў намеру асоб, якія кантралявалі суб'екты гаспадарання, у давядзенні іх да банкруцтва.

У ходзе абмеркавання была выпрацавана агульная пазіцыя ўсіх зацікаўленых аб неабходнасці падрыхтоўкі рэкамендацыйнага дакумента для антыкрызісных кіраўнікоў, які рэалізуе накіраванасць дэкрэта нумар 7 на павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі, разняволенне дзелавой ініцыятывы і недапушчэнне ўскладання субсідыярнай адказнасці на асоб, якія дзейнічалі добрасумленна і разумна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі