Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мінбудархітэктуры: пытанне з пастаўкамі цэменту цалкам урэгулявана

Эканоміка 11.07.2018 | 17:06

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне з пастаўкамі цэменту цалкам урэгулявана, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч.

"У міністэрстве наконт гэтага пытання правялі некалькі нарад на чале з міністрам. Пытанне цалкам урэгулявана", - падкрэсліў Дзмітрый Семянкевіч.

Намеснік міністра растлумачыў, што прычына праблем з пастаўкамі цэменту была ў арганізацыі ўзаемадзеяння паміж заказчыкамі і вытворцамі будматэрыялу. "Размова не ішла пра дэфіцыт цэменту, у нашых вытворцаў яго дастаткова для прадастаўлення спажыўцам. Гэта былі, хутчэй, арганізацыйныя пытанні, якія заказчыкі павінны ўлічваць. Першае - яны павінны планаваць работу на працягу года і загадзя папярэджваць, калі патрэбна пастаўка ўсіх матэрыялаў, не толькі цэменту. Другое - яны павінны аплачваць матэрыялы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заводаў, па стапрацэнтнай перадаплаце. У нас жа многія прадаўжаюць думаць так: вы нам дайце цэмент, а мы аплацім потым, калі будзе магчымасць. Гэта недапушчальна ў сучасных эканамічных умовах", - адзначыў ён.

Дзмітрый Семянкевіч таксама пракаменціраваў заявы аб падаражэнні цэменту. "Цана не змянілася, адзінае - перакупшчыкі, якія адразу з'яўляюцца, калі ўзнікае патрэбнасць у нейкім відзе тавару, хочуць зарабіць і павышаюць цэны. З імі павінны змагацца іншыя ведамствы", - сказаў ён.

Як паведамлялася, з канца чэрвеня ў Беларусі некалькі дзён назіраліся перабоі з пастаўкамі цэменту будаўнічым кампаніям.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Індывідуальнае прадпрымальніцтва У Беларусі з пачатку 2018 года павялічылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).