Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2018, 17:18

МАЗ плануе падвоіць продажы аўтатэхнікі ў Яраслаўскую вобласць

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "МАЗ" плануе у 2018 годзе падвоіць продажы аўтатэхнікі ў Яраслаўскую вобласць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Мінскі аўтазавод наведала дэлегацыя Яраслаўскай вобласці на чале з губернатарам Дзмітрыем Міронавым. "Дэлегацыя пабывала на вялікай выстаўцы аўтатэхнікі, завяршылі сустрэчу перагаворы. Яраслаўскую вобласць цікавіць беларуская аўтатэхніка. Паводле прагнозаў, у 2018 годзе продажы МАЗ у Яраслаўскай вобласці вырастуць удвая. Толькі грузавікоў плануецца паставіць каля 100 экзэмпляраў", - гаворыцца ў паведамленні.

Дзмітрый Міронаў асабіста пратэсціраваў тэхніку МАЗ. У час экскурсіі ён сеў за руль седлавога цягача МАЗ-5440C9, пасля чаго апрабаваў гарадскі нізкападлогавы аўтобус МАЗ-203015. "Тэхніка вельмі зручная. Сучаснае эрганамічнае рабочае месца, шырокі агляд - усё вельмі зручна і камфортна. Гэта датычыцца і грузавіка, і аўтобуса", - падзяліўся ўражаннямі губернатар.

Цяпер рухавікамі Яраслаўскага маторнага завода аснашчаюцца больш за 60 працэнтаў грузавікоў, што выпускаюцца Мінскім аўтазаводам. Большая іх частка паступае на расійскі рынак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі