Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2018, 14:22

МАЗ паставіць у Жытомір 40 аўтобусаў

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод паставіць у Жытомір 40 аўтобусаў. Частка з іх была прэзентавана жыхарам гэтага ўкраінскага горада, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

У прэзентацыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, віцэ-прэм'ер-міністр - міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко, старшыня Жытомірскага абласнога Савета Уладзімір Шырма і намеснік старшыні Жытомірскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Дзмітрый Ткачук.

Беларускія аўтобусы былі набыты мэрыяй на ўмовах лізінгу для забеспячэння патрэб развіцця муніцыпальнай транспартнай інфраструктуры горада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі