Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2016, 18:29

МАЗ і "Амкадор" маюць намер стварыць зборачныя вытворчасці ў Пакістане

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод і ААТ "Амкадор" зацікаўлены ў асваенні пакістанскага рынку. Магчымасці рэалізацыі ў Пакістане шэрага праектаў абмяркоўваліся ў Мінску 22 верасня ў час візіту ў Беларусь урадавай дэлегацыі правінцыі Пенджаб (Пакістан) пад кіраўніцтвам намесніка міністра прамысловасці правінцыі Халіда Шэрдзіла, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

"Размова ішла аб стварэнні гандлёвага прадстаўніцтва прадпрыемстваў, а з часам і зборачнай вытворчасці, - адзначылі ў прэс-службе. - Сумесным прадпрыемствам прапануюць шэраг бонусаў: прадаставяць зямлю, адменяць увазныя пошліны на абсталяванне на і 10 гадоў вызваляць ад падаткаў".

Пенджаб - найбольш прамыслова развітая правінцыя Пакістана, якая лідзіруе па ўзроўні дабрабыту насельніцтва. Тут таксама дынамічна развіваецца сельская гаспадарка. Доля правінцыі ў ВУП Пакістана складае амаль 60 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі