Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2016, 12:36

Мацюшэўскі: правілы гульні для інвестараў у Беларусі павінны быць стабільнымі і празрыстымі

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правілы гульні для замежных інвестараў у Беларусі павінны быць стабільнымі і празрыстымі. Такое меркаванне выказаў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па просьбе дэпутата Уладзіслава Шчэпава першы віцэ-прэм'ер пракаменціраваў вынікі праведзенага ў Вене форуму, прысвечанага прыцягненню еўрапейскіх інвестыцый у Беларусь. "Адбылася вельмі пазітыўная, адкрытая размова. Мы чулі адзін аднаго, і можна сказаць, што сапраўды ёсць шчыры інтарэс з боку еўрапейскай супольнасці, дзелавых колаў да эканомікі Беларусі", - сказаў ён.

"Цяпер мяч на нашым баку. Трэба стварыць максімальна камфортныя, гібкія, простыя механізмы прыцягнення інвестыцый у нашу краіну. Але самае галоўнае - стварыць такія правілы гульні, якія былі б зразумелымі, празрыстымі і доўга не змяняліся. Тады нашы інтарэсы супадуць - еўрапейскай супольнасці і Рэспублікі Беларусь", - лічыць Васіль Мацюшэўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі