Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2016, 14:59

Мацюшэўскі: Беларусь і ЕС гатовы рухацца насустрач адзін аднаму

24 мая, Вена /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Еўрапейскі саюз гатовы рухацца насустрач адзін аднаму, заявіў сёння журналістам на палях беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму ў Вене першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб характары дыялогу паміж Беларуссю і ЕС.

"Мы (Беларусь і ЕС. - Заўвага БЕЛТА) чуем адзін аднаго. Тут атмасфера адкрытасці, узаемаразумення, гатоўнасці рухацца насустрач адзін аднаму і нешта рабіць, што вельмі важна", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што дыялог будзе ўзаемавыгадным толькі тады, калі будзе канкрэтны вынік. "Дамоўленасцей шмат, думаю, у бліжэйшы час аб іх падрабязней скажам. Некаторыя праекты ўжо знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі, некаторыя - у высокай ступені гатоўнасці. Прыемна, што праектаў шмат, яны глыбока прапрацаваны. Ёсць зацікаўленыя як з беларускага боку, так і з боку партнёраў з Еўрасаюза", - сказаў на заканчэнне першы віцэ-прэм'ер.

"Венскі форум: прыцягненне еўрапейскіх інвестыцый у Рэспубліку Беларусь" праходзіць сёння ў сталіцы Аўстрыі. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць больш як 120 чалавек. Інтарэсы еўрапейскай дзелавой супольнасці на форуме акрамя аўстрыйскіх кампаній прадстаўляюць бізнесмены з Германіі, Італіі, Балгарыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі, Латвіі, Венгрыі, Славакіі. У рабоце форуму прымаюць удзел прэзідэнт Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі Крыстаф Ляйтл, прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапалаты, а таксама кіраўнікі палат Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі