Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 жніўня 2016, 18:10

Маштабная рэарганізацыя прадпрыемстваў АПК плануецца ў 2016-2017 гадах у Віцебскай вобласці

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэарганізацыю прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу плануецца ажыццявіць у Віцебскай вобласці ў 2016-2017 гадах. Гэта прадугледжана ўказам ад 25 жніўня 2016 года нумар 320 "Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці", паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці гаспадарання, стварэння ўмоў для развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці і прыцягнення інвестыцый. Указам прапануецца Віцебскаму аблвыканкаму сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання ажыццявіць ва ўстаноўленым парадку ў 2016-2017 гадах рэарганізацыю адкрытых акцыянерных таварыстваў "Віцебскі мясакамбінат", "Глыбоцкі камбікормавы завод", "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў" і "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў" шляхам далучэння да іх 37 арганізацый у розных раёнах.

Указам таксама рэгулююцца пытанні ў частцы ўнясення адкрытымі акцыянернымі таварыствамі і далучаемымі арганізацыямі ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты сум запазычанасці па пагашэнні некаторых плацяжоў; прадастаўлення ў шэрагу выпадкаў растэрміноўкі пагашэння запазычанасці.

У дакуменце пералічаны выпадкі, пры якіх адкрытыя акцыянерныя таварыствы маюць права на працягу наступных чатырох гадоў, пачынаючы з года, на які прыпадае дата іх рэарганізацыі, скарыстацца пэўнымі падатковымі паслабленнямі.

Напрыклад, яны змогуць змяншаць падатковую базу падатку на прыбытак на суму грашовых сродкаў, накіраваную імі на набыццё сыравіны, сельгастэхнікі, спецыялізаваных капітальных збудаванняў сельгаспрызначэння пры бязвыплатнай перадачы гэтай маёмасці далучаемым арганізацыям або створаным на іх базе філіялам.

Аналагічная норма прадугледжана і адносна сродкаў, накіраваных на выкананне работ па будаўніцтве, уключаючы мадэрнізацыю і рэканструкцыю, спецыялізаваных капітальных збудаванняў сельгаспрызначэння, мадэрнізацыі і рэканструкцыі сельгастэхнікі і абсталявання для далучаемых арганізацый.

Віцебскаму аблвыканкаму даручана да 1 верасня ажыццявіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку эмісію эмісійных каштоўных папер, намініраваных у доларах ЗША, на суму запазычанасці адкрытых акцыянерных таварыстваў і далучаемых арганізацый па асноўным доўгу і нявыплачаных працэнтах па крэдытах, выдадзеных Белаграпрамбанкам і Беларусбанкам на бягучую дзейнасць, што ўтварылася на 1 ліпеня 2016 года, але не больш за памер, эквівалентны Br369,0472 млн па ўсіх відах валют па афіцыйным курсе на 1 ліпеня 2016 года.

У далейшым за кошт атрыманых сродкаў аблвыканкам павінен будзе набыць сфарміраваныя на 1 ліпеня актывы па крэдытах і адпаведныя правы. "Набыццё Віцебскім аблвыканкамам актываў ажыццяўляецца на падставе распрацаваных адкрытымі акцыянернымі таварыствамі і далучаемымі арганізацыямі бізнес-планаў іх развіцця на тэрмін поўнага выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах", - удакладняецца ва ўказе.

У сваю чаргу ААТ і далучаемыя арганізацыі, па актывах якіх адбылася ўступка патрабавання Віцебскаму аблвыканкаму, павінны будуць адкрыць у банках спецыяльныя рахункі для акумулявання сродкаў у беларускіх рублях, на якія абавязаны накіроўваць грошы з выручкі ад рэалізацыі імі таварыў (работ, паслуг), маёмасных правоў пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў у памеры, неабходным для пагашэння запазычанасці перад абласным бюджэтам Віцебскай вобласці ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі ўступкі патрабавання.

Персанальная адказнасць за рэалізацыю норм указа ўскладзена на старшыню Віцебскага аблвыканкама.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі