Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Рукзак школьніка
Учора 13:35 Стужка навiн
Усе навіны

Маштабная прэзентацыя беларускай тэхнікі і тавараў прайшла ў Кішынёве

Эканоміка 19.04.2018 | 19:27
Фота Беларускай гандлёва-прамысловай палаты
Фота Беларускай гандлёва-прамысловай палаты

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка беларускай тэхнікі і тавараў адкрылася сёння ў Палацы Рэспублікі Кішынёва. Маштабная прэзентацыя арганізавана ў рамках малдаўска-беларускага форуму дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, міністр эканомікі і інфраструктуры Малдовы Кірыл Габурыч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Малдовы Сяргей Хара.

На выстаўцы прадстаўлены 30 вядучых беларускіх арганізацый і сотні папулярных беларускіх брэндаў у такіх сферах, як машынабудаванне, нафтахімія, навука і тэхналогіі, медыцына і фармацэўтыка, сельская гаспадарка і прадукты харчавання. Шэраг удзельнікаў выстаўкі працуюць ужо ў Малдове, іншыя прыехалі ў Кішынёў у пошуках дзелавых партнёраў.

Арганізатарам бізнес-форуму і выстаўкі з'яўляецца Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Аператар выстаўкі - "Белінтэрэкспа". Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Малдове і Гандлёва-прамысловай палаты Малдовы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рукзак школьніка Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў. На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.