Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2017, 18:02

Масавую ўборку збожжавых у Беларусі плануецца пачаць на наступным тыдні - Мінсельгасхарч

17 ліпеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Масавую ўборку збожжавых і зернебабовых культур у Беларусі плануецца пачаць на наступным тыдні, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Андрэй Занеўскі.

"Прагназуецца, што больш нізкія адносна мінулага года тэмпературы паветра пры павышанай вільготнасці не павінны аказаць адмоўны ўплыў на асноўную масу збожжавых культур. Валавы збор ураджаю збожжавых і зернебабовых культур будзе не ніжэйшы за мінулагодні, - адзначыў Андрэй Занеўскі. - Масавая ўборка, як мяркуецца, пачнецца на наступным тыдні, у Гомельскай вобласці гэта можа быць раней, у Віцебскай - пазней".

Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства таксама расказаў, што фазы развіцця сельскагаспадарчых культур у сувязі з тэмпературамі ніжэйшымі за мінулагоднія будуць больш расцягнутымі. "Акрамя таго, у гэтым годзе мы пазней пасеялі культуры, адпаведна, пазней масава пачнём уборку збожжавых. На аналагічную дату ў мінулым годзе было ўбрана больш за 3 працэнты плошчаў, якія падлягаюць уборцы", - растлумачыў ён.

Паводле інфармацыі Андрэя Занеўскага, цяпер асобныя раёны Беларусі вядуць уборку азімага ячменю. Па стане на 17 ліпеня, з плошчы больш як 6,3 тыс. га пры ўраджайнасці 41,7 ц/га намалочана звыш 26,4 тыс. т гэтай культуры. Акрамя таго, аграрыі ўжо заняліся ўборкай азімага рапсу на зерне. На сённяшні дзень пры ўраджайнасці 19,7 ц/га намалочана 58 тыс. т рапсу, убрана 29,5 тыс. га (10,8 працэнта плошчы, якая падлягае ўборцы).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі