Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2015, 11:16

MART INN абавязуецца выправіць выяўленыя Мінгандлем недахопы да прыпынення работы магазінаў

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упаўнаважаныя прадстаўнікі гандлёвай сеткі MART INN сцвярджаюць, што змогуць выправіць усе недахопы, названыя ў прадпісанні Міністэрства гандлю Беларусі, да 16 снежня - даты мяркуемага часовага прыпынення работы магазінаў, паведамілі БЕЛТА ў дэпартаменце маркетынгу і продажаў ЗТАА "Март Інн Фуд".

"Гандлёвая сетка MART INN з сярэдзіны 2015 года актыўна працавала над скарачэннем дэбіторскай запазычанасці перад сваімі партнёрамі. У прыватнасці, для ўмацавання становішча кампаніі быў прыцягнуты новы стратэгічны інвестар UAB RIVONA. З восені гандлёвая сетка ўжо рэалізавала два этапы ў пытанні змяншэння доўгу", - растлумачылі ў кампаніі.

У выніку першага этапу ў верасні запазычанасць перад пастаўшчыкамі была зніжана прыкладна на 33 працэнты. Па выніках другога этапу ў кастрычніку сума бягучага доўгу была скарочана яшчэ на 15 працэнтаў. "Цяпер рэалізуецца трэці этап - скарачэнне запазычанасці яшчэ на 30-35 працэнтаў. У сітуацыі на рынку, калі перыяды адтэрміноўкі плацяжоў па ўсіх харчовых таварах сталі вызначаны законам аб гандлі, неабходны час, каб прыстасавацца да больш сціслых тэрмінаў аплаты", - лічаць у ЗТАА "Март Ін Фуд".

Там адзначылі, што гандлёвая сетка MART INN прымае заўвагі, лічыць іх важнымі і каштоўнымі для ўстаранення недахопаў і абавязуецца як мага хутчэй іх вырашыць. "Такі аўдыт садзейнічае абнаўленню і паляпшэнню якасці работы ў выпадку, калі аднолькавыя патрабаванні прад'яўляюцца да ўсіх гандлёвых сетак", - адзначылі ў кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі