Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МАРГ зможа выносіць папярэджанні для недапушчэння цэнавых змоў

Эканоміка 30.07.2018 | 19:12

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зможа выносіць папярэджанні - гэта мера рэагавання будзе прымяняцца ў тым ліку для недапушчэння цэнавых змоў. Аб гэтым паведаміла начальнік юрыдычнага ўпраўлення МАРГ Таццяна Парэйка сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА, каменціруючы ўступленне ў сілу 3 жніўня новай рэдакцыі закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі".

Новым законам прадугледжаны прэвентыўныя і растлумачальныя меры рэагавання антыманапольнага органа на магчымыя парушэнні антыманапольнага заканадаўства. Такімі мерамі з'яўляюцца перасцярога і папярэджанне. "Прэвентыўныя меры даюць магчымасць спыняць парушэнні без працяглага працэсу антыманапольнага расследавання, - растлумачыла Таццяна Парэйка. - Нормы закона пачнуць працаваць з 3 жніўня, думаю, мы будзем даволі шырока карыстацца новым інструментам".

Напрыклад, новы механізм можа прымяняцца ў сітуацыях, падобных на выпадак з рэзкім ростам цэн на мяса птушкі, які цяпер расследуецца МАРГ. Калі суб'ект не прыслухаецца да перасцярогі, згодна з новым законам за невыкананне рашэнняў антыманапольнага органа ён будзе несці адміністрацыйную адказнасць.

Начальнік аддзела метадалогіі антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі МАРГ Вольга Каралькова ўдакладніла, што папярэджанне выдаецца для хуткага, эфектыўнага і добраахвотнага ўстаранення ўжо існуючых абмежаванняў канкурэнцыі. Гэта прадугледжана пры магчымых прыкметах парушэння канкурэнцыі - пры злоўжыванні дамінуючым становішчам і пры правядзенні дзяржорганам антыканкурэнтных дзеянняў або выданні ім антыканкурэнтных актаў. Калі суб'ект поўнасцю выканае прадпісанне, якое змешчана ў папярэджанні, ён вызваляецца ад даволі вялікіх адміністрацыйных штрафаў.

Што датычыцца такой меры як перасцярога, то, як растлумачыла Вольга Каралькова, яна выдаецца, каб не дапусціць дзеянняў, якія могуць прывесці да парушэння антыманапольнага заканадаўства. Падставай для яе выдачы могуць стаць публічныя выступленні прадстаўнікоў юрыдычных асоб у СМІ.

Што датычыцца іншых навацый закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", то з 3 жніўня пашыраецца сфера яго дзеяння: нормы закона будуць распаўсюджвацца акрамя юрыдычных асоб на некамерцыйныя арганізацыі (асацыяцыі, саюзы) і фізічных асоб.

Прадугледжаны змяненні, якія датычацца інстытута кантролю за эканамічнай канцэнтрацыяй. Закон устанаўлівае дакладны пералік дзеянняў, якія адносяцца да эканамічнай канцэнтрацыі, і якія такой прызнавацца не будуць. Пералік дзеянняў, якія адносяцца да эканамічнай канцэнтрацыі, у параўнанні з папярэдняй рэдакцыяй закона, стаў шырэйшы. Кантроль будзе не толькі за здзелкамі з акцыямі, але і з маёмасцю (асноўнымі сродкамі і нематэрыяльнымі актывамі). Выключаны ўзгадненні нязначных здзелак за кошт павялічэння парогавых значэнняў балансавай вартасці актываў (са 100 да 200 базавых велічынь) і выручкі (з 200 да 400 базавых велічынь), якія з'яўляюцца неабходнай умовай для атрымання папярэдняй згоды антыманапольнага органа на эканамічную канцэнтрацыю.

Новым законам канкрэтызаваны метады для ўстанаўлення факта манапольна высокай (нізкай) цаны. Гэта метад супараўнальных рынкаў (параўноўваецца цана на тавар дамінанта з цаной на аналагічны тавар у іншым рэгіёне або за межамі краіны) і затратны метад (параўноўваецца цана тавару дамінанта і эканамічна апраўданых расходаў на яго вытворчасць і рэалізацыю тавару з улікам атрымліваемага дамінантам прыбытку).

Акрамя таго, укаранёны нормы, якія даюць магчымасць процістаяць дыктату аднаго або некалькіх пакупнікоў на рынку - монапсанічнаму становішчу і, перш за ўсё, забарона на монапсанічна нізкія цэны пры закупцы тавару.

Гарманізаваны падыходы з Дагаворам аб ЕАЭС па забаронах на картэльныя пагадненні (пагадненні паміж канкурэнтамі на рынку), зладжаныя дзеянні, дзеянні суб'ектаў, вертыкальныя пагадненні.

Акрамя таго, дэталізаваны пералік форм нядобрасумленнай канкурэнцыі. Устаноўлены таксама асобны працэсуальны парадак разгляду спраў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства, прыняцця рашэнняў, выдачы прадпісанняў, парадак і тэрміны абскарджання і рашэнняў, і дзеянняў антыманапольнага органа.

"Закон заснаваны на правапрымяняльнай практыцы, улічвае спецыфіку фарміравання ўнутраных эканамічных адносін, абавязацельствы Беларусі па Дагаворы аб ЕАЭС, агульнасусветны вопыт рэгулявання адносін у сферы антыманапольнага заканадаўства", - рэзюмавала Вольга Каралькова.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").