Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2019, 14:24

МАРГ зацвердзіла павышэнне тарыфаў на транспарціроўку нафты па тэрыторыі Беларусі з 1 верасня на 3,7 працэнта

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацвердзіла павышэнне тарыфаў на транспарціроўку нафты па тэрыторыі Беларусі з 1 верасня на 3,7 працэнта. Адпаведная пастанова МАРГ ад 9 жніўня 2019 года нумар 69 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Скарачэнне аб'ёмаў транспарціроўкі нафты ў II квартале 2019 года ў сувязі з адмовай яе прыёму нафтаперапрацоўчымі заводамі Польшчы, Германіі, Чэхіі і Венгрыі з-за павышэння канцэнтрацыі арганічных хларыдаў у расійскай нафце прывяло да скарачэння прагнознага аб'ёму выручкі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на 2019 год, што можа прывесці да невыканання неабходных мерапрыемстваў па інвестыцыйнай праграме, накіраваных на забеспячэнне экалагічнай бяспекі і надзейнасці транспартнай сістэмы ААТ", - адзначылі ў МАРГ.

Для частковай кампенсацыі недаатрыманай выручкі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" пастановай МАРГ прадугледжана павелічэнне з 1 верасня тарыфаў на транспарціроўку нафты на 3,7 працэнта.

Папярэдні раз тарыфы мяняліся з 1 лютага 2019 года.

Як паведамлялася раней, Беларусь і Расія ў пачатку жніўня ўзгаднілі павышэнне тарыфу на транспарціроўку нафты па беларускай тэрыторыі на 3,7 працэнта з 1 верасня. Акрамя таго, па выніках работы ў 2019 годзе будзе праведзены аналіз сітуацыі з прапампоўкай нафты па беларускай частцы трубаправода і вызначаны памер далейшага змянення тарыфаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі