Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2018, 13:43

МАРГ выступае за больш празрыстае рэгуляванне натуральных манаполій

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выступае за павышэнне празрыстасці рэгулявання дзейнасці натуральных манаполій. Гэта вынікае з праекта закона аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон аб натуральных манаполіях, які вынесены на грамадскае абмеркаванне і размешчаны на сайце МАРГ, паведамляе БЕЛТА.

"Прапануемыя падыходы павінны садзейнічаць павышэнню празрыстасці рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, аптымізацыі тарыфаў у гэтых сферах", - пракаменціравалі ў МАРГ.

Законапраект прадугледжвае змяненне сфер натуральных манаполій. Так, сферу натуральнай манаполіі па перадачы і размеркаванні электрычнай энергіі плануецца падзяліць на больш дробныя: перадача электрычнай энергіі, яе размеркаванне і аператыўна-дыспетчарскае кіраванне. Такая структура адпавядае міжнароднай практыцы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і неабходна для фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС.

Прапануецца таксама павысіць празрыстасць дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій. Плануецца прадугледзець абавязак суб'ектаў натуральных манаполій забяспечваць свабодны і адкрыты доступ да інфармацыі аб выніках сваёй дзейнасці, кошту паслуг, парадку іх аказання і размяшчаць гэту інфармацыю на сваіх сайтах.

МАРГ таксама выступае за публічнасць працэсу рэгулявання натуральных манаполій. Антыманапольны орган можа атрымаць права праводзіць публічныя слуханні пры ўстанаўленні або змяненні тарыфаў на паслугі натуральных манаполій, у тым ліку шляхам грамадскага абмеркавання на сваім афіцыйным сайце.

Акрамя таго, праект закона прадугледжвае практыку распрацоўкі антыманапольным органам інструкцый, якія вызначаюць крытэрыі і перыядычнасць змянення тарыфаў на паслугі натуральных манаполій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі