Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 снежня 2017, 09:25

МАРГ растлумачыў, як удзельнікі дзяржзакупак з 2018 года будуць пацвярджаць адсутнасць запазычанасці па выплаце падаткаў

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падатковыя органы з 1 студзеня 2018 года не будуць выдаваць даведак аб стане разлікаў з бюджэтам. У сувязі з гэтым Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтавала растлумачэнне ўдзельнікам працэдур дзяржзакупак аб дакуменце, які засведчвае адсутнасць запазычанасці па выплаце падаткаў, збораў (пошлін). Адпаведнае пісьмо размешчана на сайце МАРГ, паведамляе БЕЛТА.

У пісьме адзначаецца, што ў адпаведнасці з заканадаўствам для праверкі кваліфікацыйных даных удзельнік прадстаўляе дакументы і звесткі, якія пазначаны заказчыкам (арганізатарам) у дакументах, прадстаўляемых удзельніку для падрыхтоўкі прапановы, і засведчваюць у тым ліку адсутнасць запазычанасці па выплаце падаткаў, збораў (пошлін). Дакументам, што засведчвае адсутнасць адпаведнай запазычанасці, з'яўляецца даведка аб стане разлікаў з бюджэтам, выдаваемая падатковымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Разам з тым з 1 студзеня 2018 года з адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрасоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, выключаецца адміністрацыйная працэдура, што прадугледжвае выдачу названай даведкі. Такім чынам, падатковыя органы не будуць выдаваць даведкі аб стане разлікаў з бюджэтам.

Таксама адзначаецца, што згодна з арт. 40 Падатковага кодэкса з 1 студзеня 2017 года пералік плацельшчыкаў, якія маюць запазычанасць па падатках і зборах (пошлінах), пенях размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах.

"На падставе выкладзенага, а таксама ў мэтах захавання правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў працэдур дзяржаўных закупак адзначаем, што з 1 студзеня 2018 года звесткі аб адсутнасці запазычанасці па выплаце падаткаў, збораў (пошлін) удзельнікі - рэзідэнты Беларусі адлюстроўваюць у прапанове без прадастаўлення адпаведнага дакумента з падатковага органа", - гаворыцца ў пісьме.

Пры правядзенні працэдуры дзяржзакупкі заказчык (арганізатар) вызначае патрабаванне да ўдзельнікаў аб адсутнасці ў юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка запазычанасці па выплаце падаткаў, збораў (пошлін). Адпаведнасць гэтаму патрабаванню пацвярджаецца ўдзельнікамі, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі, - шляхам уключэння ў прапанову заявы аб адсутнасці запазычанасці. Камісія заказчыка (арганізатара) правярае дакладнасць звестак праз афіцыйны сайт Міністэрства па падатках і зборах, дзе размяшчаецца пералік юрасоб і ІП, якія маюць запазычанасць па падатках, зборах (пошлінах), пенях. А таксама ўдзельнікамі, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі рэспублікі, - дакументамі аб адсутнасці запазычанасці, выдадзенымі ўпаўнаважанымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны, рэзідэнтам якой з'яўляецца ўдзельнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі