Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2017, 12:27

МАРГ прапануе выкарыстоўваць альтэрнатыўныя спосабы рэгулявання дзейнасці суб'ектаў-дамінантаў

25 ліпеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе выкарыстоўваць альтэрнатыўныя спосабы рэгулявання дзейнасці суб'ектаў-дамінантаў, заявіў сёння намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Многія гады асноўным спосабам рэгулявання дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча, было цэнавае рэгуляванне - праз дэклараванне цэн і ўстанаўленне гранічнага нарматыву рэнтабельнасці. Аднак, як паказвае практыка, прамое ўмяшанне ў дзейнасць прадпрыемстваў не заўсёды з'яўляецца эфектыўным. Для развіцця канкурэнтнага асяроддзя, абароны інтарэсаў малога і сярэдняга бізнесу важна, каб умовы куплі тавару былі зразумелымі, адкрытымі і недыскрымінацыйнымі для спажыўцоў, незалежна ад формы ўласнасці. Мы прапануем выкарыстоўваць альтэрнатыўныя спосабы рэгулявання дзейнасці суб'ектаў-дамінантаў", - адзначыў Іван Вежнавец. Размова ідзе аб устанаўленні правіл недыскрымінацыйнага доступу да тавараў, што вырабляюцца і рэалізуюцца суб'ектам гаспадарання, які займае дамінуючае становішча, доля якога на адпаведным таварным рынку складае больш за 70 працэнтаў. "Гэта дасць магчымасць істотна спрасціць доступ да тавараў і паслуг, перш за ўсё ў інфраструктурных галінах, зробіць яго максімальна празрыстым", - растлумачыў намеснік міністра.

Іван Вежнавец расказаў, што пры падрыхтоўцы праекта новай рэдакцыі закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі" асаблівая ўвага была ўдзелена ўдасканаленню паняційнага апарату, удакладненню крытэрыяў дамінуючага становішча, дакладнаму вызначэнню парадку і тэрмінаў разгляду спраў аб парушэннях антыманапольнага заканадаўства, устанаўленню антыманапольных патрабаванняў да закупак тавараў, канкрэтызацыі забарон антыканкурэнтных актаў і дзеянняў (бяздзейнасці) дзяржаўных органаў. Акрамя таго, акцэнт быў зроблены на развіцці інстытута абароны ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, а таксама кантролі за эканамічнай канцэнтрацыяй.

"Асноўная мэта новаўвядзенняў - гэта распрацоўка новых інструментаў антыманапольнага рэгулявання, выразная рэгламентацыя дзейнасці антыманапольнага органа, устараненне прабелаў у заканадаўстве", - расказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі