Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2017, 13:10

МАРГ прапануе падняць парогавыя значэнні па зваротах за згодай на здзелкі па эканамічнай канцэнтрацыі

25 ліпеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе падняць парогавыя значэнні па зваротах за згодай на здзелкі па эканамічнай канцэнтрацыі, заявіў сёння намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец на анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У мэтах лібералізацыі ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці плануецца падняць парогавыя значэнні па зваротах у антыманапольны орган за згодай на здзелкі па эканамічнай канцэнтрацыі. Асноўная ўвага пры кантролі за зліццём і паглынаннем будзе ўдзелена такім здзелкам, якія могуць значна паўплываць на структуру таварнага рынку, пагоршыць канкурэнтнае асяроддзе", - адзначыў Іван Вежнавец. Гэта прадугледжана праектам новай рэдакцыі закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі".

Паводле яго слоў, цяпер у антыманапольным законе адсутнічае парадак разгляду спраў аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства. Законапраектам жа замацоўваюцца падставы ўстанаўлення факта парушэння антыманапольнага заканадаўства; патрабаванні да заявы аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства, правы і абавязкі асоб, правы якіх закранаюцца разглядам матэрыялаў. Акрамя таго, дакументам вызначаюцца парадак і тэрміны ўстанаўлення фактаў парушэння антыманапольнага заканадаўства, паўнамоцтвы антыманапольнага органа пры яго ўстанаўленні і парадак абскарджання прынятых антыманапольным органам рашэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі