Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2017, 14:35

МАРГ падрыхтуе праект абноўленага закона аб дзяржрэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання да канца года

27 ліпеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падрыхтуе праект абноўленага закона "Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і харчавання ў Рэспубліцы Беларусь" да канца года, паведаміла сёння журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўзяліся за закон аб дзяржрэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання. Мы глядзім правапрымяняльную практыку, якая была да гэтага часу сфарміравана, вывучаем міжнародны вопыт. Тэма няпростая. Да канца года мы сфармулюем яго. Будзе шырокамаштабнае грамадскае абмеркаванне", - расказала Ірына Наркевіч.

Паводле яе слоў, адной з асноўных задач Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з'яўляецца забеспячэнне на паліцах магазінаў шырокага асартыменту пераважна айчыннага тавару. "Любая краіна думае ў першую чаргу аб мясцовым вытворцы. І гэта правільна", - адзначыла намеснік міністра. Пры гэтым яна падкрэсліла, што міністэрства ўдзяляе і ў далейшым будзе ўдзяляць вялікую ўвагу стварэнню канкурэнтнага асяроддзя і спыненню фарміравання дыскрымінацыйных умоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі