Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МАРГ лічыць неабходным распрацаваць тарыфныя і цэнавыя рэгламенты па кожнай галіне

Эканоміка 14.02.2018 | 14:19

14 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю лічыць неабходным распрацаваць тарыфныя і цэнавыя рэгламенты па кожнай галіне. Аб гэтым заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч на падагульняючай калегіі МАРГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінны быць распрацаваны тарыфныя і цэнавыя рэгламенты па кожнай галіне. Часткова работу ў гэтым напрамку МАРГ вядзе. Пасля абмеркавання ў прэм'ер-міністра гэтага пытання мы разаслалі ўсім дзяржаўным органам пісьмы, у якіх паведамілі, што ў далейшым матэрыялы, што выносяцца на разгляд камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння, будуць прымацца, зыходзячы з методык, распрацаваных па кожнай галіне", - сказаў Уладзімір Калтовіч.

Міністр канстатаваў, што пакуль у Беларусі няма пераведзенага ў лічбавы варыянт тарыфнага сшытка нават на сярэднетэрміновы перыяд. Гэта не дазваляе суб'ектам гаспадарання планаваць сваю дзейнасць, а інвестарам разлічваць магчымасці. Адна з прычын - адсутнасць сістэмы абгрунтаваных эканамічных разлікаў па ўстанаўленні тарыфаў і цэн як натуральнымі манаполіямі, так і прадпрыемствамі, што займаюць дамінуючае становішча. "У выніку мы ў дадатак да ўсяго маем яшчэ і значны прырост цэн, які нічым не апраўданы. Ён забяспечваецца толькі дасведчанасцю тых асоб, якія рыхтуюць аналітычныя матэрыялы", - сказаў Уладзімір Калтовіч.

Ён падкрэсліў, што неабходна выпрацаваць методыкі. "У мінулым годзе мы мелі рост цэн па малаку на 9,2 працэнта, інфляцыя - 4,6 працэнта. І ні адзін аблвыканкам не прадставіў эканамічнага абгрунтавання ўстанаўлення цэн на малако. У сувязі з гэтым мы правялі работу і ўключылі ўсе прадпрыемствы, што ўваходзяць у аб'яднанні аблмясамалпрамаў, у групу асоб, якія займаюць дамінуючае становішча. Мы разгледзім пытанне заключэння пагадненняў, якія з'яўляюцца абавязковымі для суб'ектаў гаспадарання па цэнавым рэгуляванні дамінантаў у адпаведнасці з заканадаўствам. Хутчэй за ўсё, у якасці агрэгаванага паказчыка мы прапануем узровень інфляцыі, а тым, хто захоча павысіць цэны вышэй за ўстаноўлены ўзровень, давядзецца выразна даказваць гэту неабходнасць", - адзначыў міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Цукровая галіна Беларусі Валавы збор цукровых буракоў у 2017 годзе: Брэсцкая вобласць - 914 тыс. т (ураджайнасць - 441 ц/га); Гродзенская - 1 807,3 тыс. т (531 ц/га); Мінская - 1 971,3 тыс. т (508 ц/га); Магілёўская - 234,7 тыс. т (368 ц/га).