Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2018, 10:48

МАРГ: дзяржгуляванне цэн на цукар не стварае бар'ераў для ўваходу на рынак вытворцаў з ЕАЭС

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне часовага дзяржаўнага рэгулявання цэн на цукар не стварае бар'ераў для ўваходу на рынак Беларусі вытворцаў з краін ЕАЭС. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе БЕЛТА.

Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на цукар уведзена пастановай МАРГ ад 4 снежня 2017 года нумар 60 "Пб устанаўленні гранічных мінімальных цэн на цукар белы крышталічны", тэрмін дзеяння якога скончыўся 15 ліпеня 2018 года. Па хадайніцтве канцэрна "Белдзяржхарчпрам" міністэрства прыняло пастанову ад 17 ліпеня 2018 года нумар 56 "Аб дзяржаўным рэгуляванні цэн на цукар белы крышталічны", якой падоўжаны тэрмін дзяржрэгулявання цэн на цукар да 23 снежня 2018 года ўключна.

"Увядзенне часовага дзяржаўнага рэгулявання цэн на цукар не стварае бар'ераў для ўваходу на рынак Беларусі суб'ектаў гаспадарання дзяржаў - членаў ЕАЭС і не прыводзіць да скарачэння колькасці суб'ектаў рынку ў цэлым", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі канцэрна "Белдзяржхарчпрам", увядзенне ў дзеянне пастановы нумар 60 дало магчымасць устараніць дыспарытэт і выраўнаваць цэны на цукар белы крышталічны. Прынятыя меры за кароткі перыяд часу (з 17 студзеня 2018 года) далі магчымасць стабілізаваць сітуацыю на ўнутраным рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі