Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2017, 10:50

МАРГ адкрывае гарачую тэлефонную лінію для экспрэс-маніторынгу цэн на лякарствы

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для правядзення экспрэс-маніторынгу рынку лякарстваў (цэны, даступнасць, наяўнасць) у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю з 23 жніўня па 18 верасня будзе адкрыта гарачая лінія. Такая інфармацыя размешчана на сайце МАРГ.

Па тэлефоне ў Мінску 8(017) 200-92-02 грамадзяне могуць паведамляць аб фактах росту цэн, розных цэнах на адны і тыя ж лякарствы ў розных аптэках (з пазначэннем суб'ектаў гаспадарання, іх адраса), аб адсутнасці ў продажы тых ці іншых прэпаратаў, а таксама аб іншых праблемных пытаннях, якія датычацца забяспечанасці лякарствамі. Званкі на гарачую лінію прымаюцца ў рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

Юрыдычныя асобы могуць паведамляць у МАРГ аб існуючых праблемных пытаннях вядзення бізнесу ў фармацэўтычнай галіне. "Кожны факт будзе вывучаны. Пры неабходнасці будуць прыняты меры ў адпаведнасці з заканадаўствам", - адзначылі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі