Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2017, 17:29

Макей і пасол Таджыкістана абмеркавалі праекты ў галіне прамысловай кааперацыі

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праекты ў галіне прамысловай кааперацыі абмяркоўваліся на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлатам Каімдодавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У прыватнасці, бакі адзначылі высокі ўзровень развіцця беларуска-таджыкскіх адносін, абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва. Паводле інфармацыі прэс-службы, размова ішла ў тым ліку аб падрыхтоўцы маючых адбыцца мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні, развіцці праектаў у галіне прамысловай кааперацыі і пашырэнні дагаворна-прававой базы.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Таджыкістанам устаноўлены ў верасні 1996 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі