Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: Беларусі неабходна актывізаваць працэс уступлення ў СГА

Эканоміка 17.07.2017 | 13:27
Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі неабходна актывізаваць працэс уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Трэба пастарацца максімальна зняць бар'еры і перашкоды для прасоўвання нашых тавараў на ўсе рынкі. Мы павінны актывізаваць (і мы вельмі актыўна працуем над гэтым) працэс уступлення нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Гэта важна і для эканамічнага іміджу нашай дзяржавы, і для таго, каб мы маглі дзейнічаць па тых уніфікаваных правілах, якія існуюць у рамках СГА, у якую ўваходзіць большасць краін свету", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей таксама адзначыў важнасць выкарыстоўваць спрыяльную сітуацыю на знешніх рынках. Ужо ў бягучым годзе Беларусь нарасціла экспарт амаль на $2 млрд, або на 23 працэнты. "Але гэта не значыць, што на гэтым трэба супакоіцца. Гэта часткова таму, што ў свеце адбываецца рост цэн на тую ці іншую прадукцыю. Задача цяпер заключаецца ў тым, каб нарасціць фізічныя аб'ёмы экспарту", - заявіў міністр.

Ён падкрэсліў, што для выканання адпаведнай задачы ў стратэгічным плане неабходна дыверсіфікацыя знешнеэканамічнай дзейнасці. "Захоўваючы ранейшыя, традыцыйныя рынкі, - гэта рынкі ЕАЭС, Расіі, іншых нашых традыцыйных партнёраў, - больш актыўна асвойваць еўрапейскі рынак і рынкі краін далёкай дугі", - удакладніў Уладзімір Макей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.