Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 жніўня 2017, 19:19

Мадэрнізацыя прампрадпрыемстваў у Беларусі павінна пацвердзіць сваю эфектыўнасць - Кабякоў

25 жніўня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі павінна пацвердзіць сваю эфектыўнасць. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, падводзячы вынікі рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць і наведвання трох вялікіх прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна: металургічнага, аўтамабільнага і вагонабудаўнічага заводаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная задача ў тым, што мы павінны цяпер пацвердзіць эфектыўнасць прынятых рашэнняў па мадэрнізацыі гэтых прадпрыемстваў. Што датычыцца тэхналогій, асваення абсталявання, гэты першапачатковы этап выкананы. Цяпер галоўнае - рынкі збыту, быць канкурэнтаздольнымі па цане, не страціць якасць выпускаемай прадукцыі і разлічвацца па тых сродках, якія былі заняты ў банкаўскай сферы, у дзяржавы - у выглядзе аказаных мер падтрымкі. Усё гэта павінна паступова вяртацца", - сказаў кіраўнік урада.

Пакуль, на думку прэм'ер-міністра, рашэнні прыняты правільныя, і гэта пацвярджаецца практычным рэзультатам. "Вядома, хацелася, каб гэта адбывалася хутчэй. Не церпіцца атрымаць канечны рэзультат. Але часам трэба запасціся цярплівасцю, сціснуць зубы і працаваць. Вось тая стадыя, на якой мы цяпер знаходзімся", - адзначыў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі