31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясгасы за студзень-верасень зарабілі на рэалізацыі пасадачнага матэрыялу амаль Br3,6 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Продаж пасадачнага матэрыялу і насення хвойных драўняных парод - адзін з артыкулаў даходу гадавальніцкай гаспадаркі лясгасаў міністэрства. За дзевяць месяцаў на рэалізацыі пасадачнага матэрыялу лесагаспадарчыя ўстановы зарабілі Br3,599 млн. Пры гэтым большая частка выручкі (Br2,652 млн) атрымана за кошт продажаў на ўнутраным рынку. Што датычыцца насення хвойных драўняных парод, то за студзень-верасень выручка ад іх рэалізацыі склала Br678 тыс.
Мінлясгасу ўжо ўдалося выканаць гадавы план па лесааднаўленні і лесаразвядзенні. Мерапрыемствы былі праведзены на плошчы 30,88 тыс. га, у тым ліку сяўба і пасадка лесу на 28,79 тыс. га.-0-