Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 студзеня 2018, 14:45

Ліцэнзаванне ў Беларусі будзе рэгулявацца адзіным дакументам

10 студзеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Ліцэнзаванне ў Беларусі плануецца рэгуляваць адзіным дакументам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч перад пачаткам пасяджэння грамадска-кансультатыўнага савета пры Мінэканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дапрацоўваем праект указа па ліцэнзаванні. З'яўляюцца слушныя прапановы, каб у яго ўключыць усе дзеючыя дакументы, каб ліцэнзіі і ліцэнзуемыя віды дзейнасці рэгуляваліся адзіным дакументам", - адзначыў Дзмітрый Матусевіч.

Паводле яго слоў, завяршаецца прыём прапаноў ад зацікаўленых адносна праекта ўказа. "У панядзелак-аўторак будзем гатовы абмяркоўваць дакумент з экспертамі. Учора першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі, які курыруе гэту работу, паведаміў аб тым, што і ў Адміністрацыі Прэзідэнта, і ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў нам дапамогуць. Выдзелены спецыялісты, каб завяршыць гэту работу максімальна хутка", - рэзюмаваў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі