Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 верасня 2017, 13:22

Лесапрадукцыі на 8,3 млн еўра прададзена на таргах БУТБ за адну сесію

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лесапрадукцыі на 8,3 млн еўра рэалізавана на экспартных таргах у ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

За адну гандлёвую сесію айчынныя экспарцёры прадалі больш за 71 тыс. куб. м піламатэрыялаў і 40 тыс. куб. м паліўнай шчэпкі на агульную суму 8,3 млн еўра. "Гэтыя таргі сталі другімі па аб'ёме продажаў у 2017 годзе. Больш лесапрадукцыі было рэалізавана толькі ў выніку ліпеньскіх таргоў круглым лесам, калі сума экспартных здзелак склала крыху больш за 11 млн еўра", - сказаў Раман Яніў.

У цяперашніх таргах удзельнічалі 40 прадаўцоў і 55 пакупнікоў з 11 краін. У выніку канкурэнцыі цана лесапрадукцыі вырасла на 25 працэнтаў, а па асобных лотах - у 2 разы. Гэта дало беларускім прадаўцам магчымасць атрымаць больш за 113 тыс. еўра дадатковай выручкі.

Лесапрадукцыя з'яўляецца адной з важнейшых груп тавараў, што рэалізуюцца на біржавых таргах. Яе ўдзельная вага ў сукупным экспарце тавараў праз біржу па выніках студзеня-жніўня 2017 года склала больш за 70 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі