Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 чэрвеня 2018, 18:22

Лаўрэатаў прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2017 годзе ўзнагародзілі ў Мінску

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў 2017 годзе адбылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароды за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, паслуг або работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту ўручаны шасці арганізацыям: адасобленаму структурнаму падраздзяленню "Лакаматыўнае дэпо Маладзечна" транспартнага РУП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі"; ААТ "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў"; ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў"; РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні"; УАЗ "Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр"; філіялу "Энергазбыт" гомельскага РУП электраэнергетыкі "Гомельэнерга".

Званне лаўрэата прэміі пацвердзіла 31 арганізацыя. Яны прадстаўляюць машынабудаўнічую, харчовую, транспартную, будаўнічую і іншыя галіны, вытворчасць прадукцыі лёгкай, парфумерна-касметычнай, мэблевай прамысловасці, а таксама сферу паслуг. Былі ўручаны і спецыяльныя ўзнагароды конкурсу - "Лідарства", "Дасканаласць менеджменту", "Сацыяльная адказнасць".

Як адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, пераможцамі сталі арганізацыі, якія стварылі эфектыўныя вытворчасці прадукцыі і паслуг, дасягнулі дзелавой дасканаласці і прызнання спажыўцоў. "Яны пабудавалі сучасныя сістэмы менеджменту і высокаэфектыўныя бізнес-працэсы, прадэманстравалі бесперапынныя паспяховыя распрацоўку і асваенне новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі і высакаякасных паслуг. Інавацыйная дзейнасць гэтых арганізацый садзейнічае рэалізацыі першачарговых задач развіцця эканомікі і дасягнення Мэт устойлівага развіцця", - дадаў ён.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка расказаў, што за перыяд існавання конкурсу яго лаўрэатамі сталі больш за 200 арганізацый. "Трапіць у гэты клуб лепшых прадпрыемстваў даволі складана, - падкрэсліў ён. - Прэмія ўрада прадугледжвае ацэнку станоўчага ўплыву на грамадства, наколькі актыўную і важную пазіцыю арганізацыя займае ў рэгіёне або горадзе і г.д.".

Сярод іншых крытэрыяў конкурсу - экспартныя паказчыкі прадпрыемства, эфектыўнасць менеджменту, створаныя магчымасці для атрымання доўгатэрміновага поспеху ва ўмовах зменлівага канкурэнтнага асяроддзя. Улічвалася таксама здольнасць арганізацый вызначаць стратэгію свайго развіцця, знаходзіць новыя рынкі збыту, распрацоўваць і вырабляць інавацыйную канкурэнтаздольную прадукцыю, прымяняць метады сучаснага менеджменту.

Лаўрэаты прэміі, якія ў тым ліку пацвердзілі гэта званне, на працягу трох гадоў могуць выкарыстоўваць выяву эмблемы прэміі ў маркіроўцы тавараў, дакументацыі і ў рэкламных мэтах.

Сёння былі таксама ўручаны дыпломы пераможцам конкурсаў "Лепшы менеджар па якасці" і "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці" за 2017 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі