Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2017, 12:25

Лакалізацыя на "БелДжы" павінна быць не менш як 50 працэнтаў - Зіноўскі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На СЗАТ "БелДжы" неабходна дакладна ў тэрмін арганізаваць выпуск розных аўтакампанентаў, каб лакалізацыя складала не менш як 50 працэнтаў. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў у Барысаўскім раёне 25 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.

"Другая задача арганізаваць дакладна ў тэрмін выпуск розных аўтакампанентаў для СЗАТ "БелДжы". Лакалізацыя павінна быць не менш як 50 працэнтаў, - заявіў Уладзімір Зіноўскі. - Не выканаўшы гэтага, мы самі створым сабе бар'ер у экспарце прадукцыі на рынку ЕАЭС".

На пасяджэнні міністр расказаў аб праблемных пытаннях развіцця Барысаўскага раёна ў цэлым і агучыў прапановы па іх вырашэнні. Аналізуючы сітуацыю ў прамысловасці, Уладзімір Зіноўскі абазначыў нявырашаныя пытанні, якія ўплываюць на канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў, такія як недастатковая аддача ад інвестыцый і вялікая закрэдытаванасць. "Таму першая задача для арганізацый Мінпрама, на наш погляд, знізіць крэдытную нагрузку за кошт эфектыўнасці вытворчасці, у тым ліку аптымізацыі бізнес-працэсаў і колькасці адміністрацыйна-кіраўніцкага персаналу", - сказаў міністр.

Пры разглядзе работы будаўнічай галіны рэгіёна Уладзімір Зіноўскі звярнуў увагу на недазагрузку магутнасцей, нізкую эфектыўнасць работы будаўнічых арганізацый. "Патрэбна стратэгія развіцця прадпрыемстваў, якая дасць магчымасць далей працаваць прыбыткова без дзяржпадтрымкі", - адзначыў ён.

Асноўным напрамкам работы ў інвестыцыйнай сферы міністр назваў праекты па стварэнні прадпрыемстваў у кааперацыі з буйнымі вытворчасцямі раёна і вобласці, неабходнасць фарміравання кластарных структур.

"Будаўніцтва завода па вытворчасці аўтамабіляў "БелДжы" становіцца драйверам для развіцця спадарожных напрамкаў і ўключэння ў яго малога вытворчага бізнесу па выпуску чахлоў, дзіцячых аўтамабільных крэслаў, дыванкоў для аўтамабіляў, іншай спадарожнай прадукцыі, якую мы закупляем сёння па імпарце", - заўважыў Уладзімір Зіноўскі. У сувязі з гэтым ён прапанаваў аднавіць работу цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва, выказаў гатоўнасць аказаць метадалагічную падтрымку з боку Мінэканомікі.

Павышэнне эфектыўнасці транспартнага патэнцыялу Барысаўскага раёна міністр бачыць ва ўвязцы планавання развіцця галіны з будаўніцтвам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і мультымадальнага прамыслова-лагістычнага цэнтра ў пасёлку Балбасава Аршанскага раёна.

Яшчэ адным праблемным пытаннем Уладзімір Зіноўскі назваў адсутнасць прамысловых пляцовак для размяшчэння новых прадпрыемстваў. Ён рэкамендаваў задзейнічаць плошчы ліквідуемых прадпрыемстваў, правесці рэвізію пляцовак, скласці іх пералік для прапаноў бізнесу пад стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцей.

Паводле слоў кіраўніка Мінэканомікі, адпрацоўка праблемных пытанняў Аршанскага і Барысаўскага раёнаў яшчэ раз пацвердзіла неабходнасць раздзялення функцый дзяржавы як рэгулятара і ўласніка. "Больш хуткае вырашэнне менавіта гэтага пытання, як і іншых абазначаных мною праблем, дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць не толькі Барысаўскага раёна, але і ў цэлым усёй краіны", - рэзюмаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі