Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 студзеня 2018, 19:58

Курс беларускага рубля ў бліжэйшы час стабілізуецца - эксперт

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Курс беларускага рубля ў бліжэйшы час стабілізуецца, і ён запаволіць падзенне да карзіны валют. Такі пункт гледжання выказала карэспандэнту БЕЛТА фінансавы кансультант TeleTrade (ТАА "ТэлетрэйдБел") Жанна Кулакова.

На таргах 9 студзеня беларускі рубель зноў аслабеў да трох асноўных валют, што ўваходзяць у карзіну Нацыянальнага банка. "Беларускі рубель з пачатку года страціў больш як 2 працэнты да карзіны. Падстаў так хутка падаць у нашай валюты няма. Можна дапусціць, што першыя гандлёвыя сесіі маглі быць крыху ажыятажнымі, але сітуацыя павінна супакоіцца, і курсы валют стабілізуюцца. Думаю, што ўжо на бягучым тыдні можа адбыцца невялікі адкат курса замежных валют", - сказала эксперт. Пры гэтым яна адзначыла, што беларускі рубель прадоўжыць паволі слабець у сярэднетэрміновай перспектыве.

З пачатку 2018 года практычна на ўсіх гандлёвых сесіях нацыянальная валюта падала да трох асноўных валют (за выключэннем таргоў 8 студзеня, дзе еўра нязначна патаннела). "Сітуацыя для нашага рынку нехарактэрная - звычайна валюты рухаюцца ў розныя бакі ў залежнасці ад таго, як складваюцца ў сукупнасці знешнія і ўнутраныя фактары. А, калі беларускі рубель слабее да ўсіх трох валют карзіны, гэта сведчыць аб уплыве ўнутраных прычын: цяпер справа ў балансе попыту і прапанавання на ўнутраным валютным рынку. Попыт на валюту перавышае прапанаванне", - адзначыла эксперт. Гэта пацвярджае і апошняя справаздача Нацбанка, апублікаваная 8 студзеня.

"Па выніках снежня на рынку сфарміраваўся дэфіцыт валюты ў памеры $208 млн, у лістападзе таксама быў зафіксаваны дэфіцыт у суме $135 млн", - паведаміла фінансавы кансультант.

Як паведамлялі ў Нацбанку, беларусы ў мінулым годзе прадалі валюты больш, чым купілі. З пачатку 2017 года насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на $8,296 млрд у эквіваленце, купіла - $6,537 млрд. Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені-снежні прадалі замежнай валюты на $18,178 млрд у эквіваленце, купілі - $19,058 млрд.

Нерэзідэнты Беларусі за год прадалі валюты на $539,9 млн у эквіваленце, купілі - $226 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі