Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2018, 13:25

Крутой: Беларусь у 2019 годзе ўвойдзе ў макраэканамічныя параметры праграмы сярэднетэрміновага развіцця

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2019 годзе ўвойдзе ў макраэканамічныя параметры праграмы сярэднетэрміновага развіцця краіны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Крутой на палях Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр агучыў асноўныя макраэканамічныя параметры, вызначаныя на наступны год: ВУП - 104 працэнты, інвестыцыі - 109 працэнтаў, сярэдняя заработная плата - Br1025 па годзе, інфляцыя - 5 працэнтаў. "Такім чынам, мы бачым, што ў наступным годзе цалкам увойдзем у макраэканамічныя параметры праграмы на 2016-2020 гады", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Крутой, у прыватнасці, падкрэсліў, што не падзяляе ацэнку Сусветнага банка адносна рэцэсіі, якая захоўваецца ў краіне. "Больш таго, у нас у гэтым годзе ў параўнанні з паказчыкамі ВУП і заработнай платы назіраюцца больш высокія тэмпы інвестыцый у асноўны капітал, абсталяванне, будаўніча-мантажныя работы. Гэта сведчыць аб тым, што і мясцовыя, і замежныя прадпрымальнікі вераць у наш клімат, макраэканамічную палітыку, - адзначыў міністр. - І наша задача - падтрымліваць высокія тэмпы інвестыцый у нашай краіне".-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі