Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2019, 09:29

Краснаярскі край зацікаўлены ў стварэнні СП з Беларуссю па выпуску лесанарыхтоўчай тэхнікі

5 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краснаярскі край зацікаўлены ў стварэнні сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы губернатара Краснаярскага края Аляксандра Уса з кіраўніком аддзялення пасольства Беларусі ў Краснаярску Віктарам Шчацько і дырэктарам ТАА "Амкадор-Краснаярск" Аляксандрам Кавалёвым на XXI Міжнароднай выстаўцы "ЭкспаДрэў-2019", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Аляксандр Ус сумесна з кіраўнікамі профільных краявых міністэрстваў наведаў павільёны беларускіх вытворцаў, дзе таксама абмеркаваў далейшае развіццё супрацоўніцтва, - адзначылі ў прэс-службе. - Па выніках выстаўкі быў заключаны шэраг кантрактаў на пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай і лесанарыхтоўчай тэхнікі вытворчасці ААТ "Амкадор".

Акрамя таго, у час краявога Дня поля прайшла выстаўка сельгастэхнікі, дзе былі прадстаўлены ўзоры прадукцыі ААТ "Гомсельмаш", "Бабруйскаграмаш", "МТЗ", "Брэстсельмаш" і "Амкадор".-0-

Фота пасольства Беларусі ў Расіі'
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі