Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Краснаярскі край мае намер павялічыць закупкі беларускіх ліфтаў і прадуктаў харчавання

Эканоміка 15.12.2017 | 10:11
У час сустрэчы. Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
У час сустрэчы. Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

15 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краснаярскі край мае намер павялічыць закупкі беларускіх ліфтаў і прадуктаў харчавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках сустрэчы ў Маскве Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў РФ Ігара Петрышэнкі з часова выконваючым абавязкі Краснаярскага края Аляксандрам Усам.

"Абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, пасажырскай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі, - адзначылі ў прэс-службе. - Былі разгледжаны пытанні павелічэння паставак ліфтавага абсталявання беларускай вытворчасці для будаўніцтва жылля, павелічэння паставак прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама прыцягнення беларускіх спецыялістаў да праектавання і будаўніцтва аб'ектаў у Краснаярскім краі з выкарыстаннем беларускіх будаўнічых матэрыялаў".

Размаўляючы з журналістамі па выніках перагавораў, Ігар Петрышэнка адзначыў, што Беларусь і Краснаярскі край актыўна ўзаемадзейнічаюць па выкананні плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2018-2019 гады, які быў падпісаны летам у Маскве на IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён ахоплівае ўсе сферы ўзаемадзеяння: прамысловую кааперацыю, сельскую гаспадарку, інфраструктурныя праекты.

"Мы таксама інтэнсіўна працуем з улікам маючай адбыцца Сусветнай зімовай універсіяды-2019 у Краснаярску над абнаўленнем парку грамадскага транспарту рэгіёна", - сказаў пасол.

Аляксандр Ус расказаў журналістам аб сваіх беларускіх каранях: яго бацька нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці, бацькі маці таксама родам з Беларусі. Ён адзначыў, што ў рэгіёне вельмі прадстаўнічая беларуская дыяспара.

Кіраўнік рэгіёна заявіў аб тым, што цяпер назіраецца павелічэнне дынамікі ўзаемнага тавараабароту, актывізацыя эканамічных адносін Беларусі і Краснаярскага края. "Па напрамках супрацоўніцтва, якія ўжо склаліся, ёсць добры патэнцыял іх развіцця, - падкрэсліў Аляксандр Ус. - Пры гэтым спектр нашага супрацоўніцтва можа быць сур'ёзна пашыраны і ў іншых сферах".

У студзені-кастрычніку 2017 года тавараабарот Беларусі з Краснаярскім краем склаў $57,8 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 10,1 працэнта, экспарт - $42,9 млн (рост 5,7 працэнта), імпарт - $14,9 млн (рост 25,2 працэнта). Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі аўтамабіляў грузавых; пультаў, панэлей, сталоў для электрычнай апаратуры; шын; соладу; малочнай сыроваткі; частак і прылад для аўтамабіляў і трактароў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.