Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2016, 14:18

Краіны СНД маюць намер зняць бар'еры ва ўзаемным гандлі будматэрыяламі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны СНД маюць намер зняць бар'еры ва ўзаемным гандлі будматэрыяламі, паведаміў журналістам намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзмітрый Семянкевіч перад пасяджэннем Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўная задача - гэта ў першую чаргу зняцце бар'ераў ва ўзаемным гандлі будматэрыяламі, пры аказанні паслуг у будаўнічай галіне, абмене інавацыйнымі падыходамі ў галіне будаўніцтва. Сёння краіны СНД дэманструюць свае дасягненні па розных напрамках, і правядзенне міжурадавага савета дае магчымасць абменьвацца вопытам і ўдасканальваць нацыянальныя падыходы ў будаўніцтве", - адзначыў Дзмітрый Семянкевіч.

На пасяджэнні абмяркоўваецца таксама цэнаўтварэнне ў будаўніцтве. Паводле слоў Дзмітрыя Семянкевіча, цяпер разглядаецца стварэнне адзінага цэнтра краін СНД па рэгуляванні пытанняў цэнаўтварэння. Ён заўважыў, што вопыт Беларусі ў плане цэнаўтварэння ўжо выкарыстоўваецца ў іншых краінах, у прыватнасці ў Казахстане.

Міжурадавы савет па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці краін СНД прадоўжыць работу ў Мінску па 27 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі