Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2018, 10:52

Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай да канца 2018 года не павінен перасягнуць Br923

30 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай да канца 2018 года не павінен перасягнуць Br923. Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе мы даведзены кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай вытрымалі, уклаліся ў меншую суму, чым была ўстаноўлена. Да канца года максімальны кошт не павінен перасягнуць Br923 за квадратны метр", - адзначыў Аляксандр Горваль.

Паводле яго слоў, у студзені-сакавіку агульны ўвод жылля ў Беларусі складзе каля 860 тыс. кв.м, з іх з дзяржпадтрымкай - каля 200 тыс. кв. м. "Тэмпы будуць нарастаць. Складзены пералікі аб'ектаў, якія будуць уводзіцца ў гэтым годзе. Ёсць упэўненасць, што запланаваныя на бягучы год 4 млн кв.м будуць пабудаваны, хоць гэта і не так проста. 900 тыс. кв.м з дзяржпадтрымкай - строга абавязковы для выканання параметр", - падкрэсліў Аляксандр Горваль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі