Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 жніўня 2016, 15:47

Колькасць рэзідэнтаў ПВТ павялічылася да 164

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парку высокіх тэхналогій зарэгістраваны пяць новых рэзідэнтаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ПВТ, паведамляе БЕЛТА.

На пасяджэнні наглядальнага савета ў якасці новых рэзідэнтаў ПВТ зарэгістраваны пяць ІТ-кампаній: ТАА "Дуал Лаб Бел", "Эліз Геймс", "Папакая", "СТСО" і НВ ТАА "Тодэс".

Таксама на пасяджэнні быў адобраны новы бізнес-праект кампаніі - рэзідэнта ПВТ "ЭПАМ Сістэмз", які прадугледжвае пашырэнне пераліку відаў дзейнасці. Нараўне з распрацоўкай праграмнага забеспячэння "ЭПАМ Сістэмз" плануе ажыццяўляць дзейнасць па тэхнічнай абароне інфармацыі, распрацоўку ўстройстваў у галіне "Інтэрнэт рэчаў", а таксама аказваць паслугі цэнтраў апрацоўкі даных.

Такім чынам, у Парку высокіх тэхналогій зарэгістраваны 164 рэзідэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі