Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2018, 18:35

Колькасць аб'ектаў рознічнага гандлю ў Беларусі ў 2017 годзе павялічылася на 7,7 працэнта

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць аб'ектаў рознічнага гандлю ў Беларусі ў 2017 годзе павялічылася на 7,7 працэнта ў параўнанні з 2016-м і склала каля 107 тыс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Паводле даных гандлёвага рэестра, колькасць рознічных гандлёвых аб'ектаў, якія функцыянуюць на тэрыторыі рэспублікі, за 2017 год павялічылася на 7 613 (7,7 працэнта) і на 1 студзеня 2018 года склала 106 811", - расказалі ў МАРГ.

Гандлёвая плошча рознічных гандлёвых аб'ектаў павялічылася на 365,1 тыс. кв.м (6,3 працэнта) да 6 млн 130,4 тыс. кв.м.

Колькасць магазінаў у цэлым па рэспубліцы вырасла на 6,9 працэнта і на 1 студзеня 2018 года склала 45 353.

Павялічылася і колькасць гандлёвых цэнтраў - да 581 (5,4 працэнта). А вось рынкаў стала менш на 4 аб'екты, на пачатак года ў Беларусі іх працавала 390.

Забяспечанасць насельніцтва гандлёвымі плошчамі на 1 тыс. чалавек па стане на 1 студзеня перавышае 710 кв.м.

У гандлёвым рэестры зарэгістравана 16 175 інтэрнэт-магазінаў, што на 17,2 працэнта больш, чым у пачатку 2017 года. 49,2 працэнта прыналежаць юрыдычным асобам, 50,8 працэнта - індывідуальным прадпрымальнікам.

На 1 студзеня 2018-га паслугі грамадскага харчавання ў Беларусі прадастаўляюць 14 896 аб'ектаў грамадскага харчавання (за выключэннем летніх (сезонных) кафэ, загатовачных аб'ектаў (цэхаў), магазінаў (аддзелаў) кулінарыі), што на 613 аб'ектаў (4,3 працэнта) больш у параўнанні з пачаткам 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі