Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2016, 09:06

Кітай прапануе ўсім краінам узаемавыгаднае і разнапланавае супрацоўніцтва - Сі Цзіньпін

26 ліпеня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Кітай з дапамогай сваёй ініцыятывы стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху прапануе ўсім краінам эфектыўнае, узаемавыгаднае і разнапланавае супрацоўніцтва. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, накіраваным удзельнікам Форуму супрацоўніцтва СМІ "Адзін пояс і адзін шлях", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маштабная міжнародная сустрэча, якая праходзіць у Пекіне, сабрала на сваёй пляцоўцы больш як 200 дэлегатаў вядучых сродкаў масавай інфармацыі са 101 краіны свету. У ліку ўдзельнікаў форуму - прадстаўнікі агенцтваў навін, друкаваных і анлайн-выданняў Беларусі, Казахстана, Расіі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Літвы, Латвіі, ЗША, Японіі.

"Ствараемы новы Шаўковы шлях з'яўляецца агульным здабыткам усіх народаў і краін свету, - упэўнены Сі Цзіньпін. - Кітай гатовы сумесна з зацікаўленымі бакамі выбудоўваць новую мадэль узаемадзеяння і дыверсіфікаваныя пляцоўкі супрацоўніцтва".

Як адзначаецца ў прывітанні кітайскага лідара, у сучасным свеце СМІ адыгрываюць важную ролю ў справе дасягнення кансэнсусу, і гэты форум прызначаны садзейнічаць паглыбленню ўзаемаразумення і кааперацыі.

Форум "Адзін пояс і адзін шлях", арганізаваны буйным і найбольш аўтарытэтным кітайскім выданнем "Жэньмінь Жыбаа", праводзіцца ўжо трэці раз, пачынаючы з 2014 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі