Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 жніўня 2018, 09:07

"Кіраваць старымі метадамі ўжо не заўсёды атрымліваецца" - Румас чакае ад Мінэканомікі новых ідэй

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраваць эканомікай старымі метадамі ўжо не заўсёды атрымліваецца, урад чакае ад Мінэканомікі новых ідэй для развіцця краіны. Аб гэтым заявіў 20 жніўня прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на прадстаўленні міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога калектыву міністэрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час прадстаўлення новага міністра'

"Дзмітрый Мікалаевіч, я чакаю ад вас і вашай каманды новых ідэй, таму што ўсе мы разумеем, што час ідзе, усё мяняецца. Свет вакол нас мяняецца вельмі хутка, і кіраваць эканомікай старымі метадамі ўжо не заўсёды атрымліваецца. Разам з тым мне вельмі хацелася б, каб новыя прапановы не былі тэарэтычнымі і адарванымі ад жыцця, каб яны добра спалучаліся з нашай рэчаіснасцю і іх укараненне не прыводзіла да нейкіх шокаў", - сказаў Сяргей Румас.

Дзмітрый Крутой'

Ва ўрадзе ўжо завяршаюць работу над прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год. Паводле слоў Сяргея Румаса, ідзе асучасніванне прагнозу, зыходзячы са змяненняў курса расійскага рубля, іншых фактараў. Праект прагнозу павінен быць разгледжаны ў наступны аўторак, 28 жніўня, на пасяджэнні Савета Міністраў і да 1 верасня ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Сяргей Румас выказаў удзячнасць за работу Уладзіміру Зіноўскаму, які раней займаў пасаду міністра эканомікі. "Мы яшчэ будзем размаўляць з Уладзімірам Іванавічам, але я ўпэўнены, што яго патэнцыял не павінен застацца незапатрабаваным, думаю, ён сам вызначыць, дзе, у якой якасці хоча прадоўжыць сваю работу. Упэўнены, што ён яшчэ шмат карысці прынясе нашай краіне", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі