Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2018, 19:54

Кіраўнік Інстытута эканомікі НАН назваў перадумовы для росту ВУП Беларусі ў 2018 годзе

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Валерый Бельскі ў эфіры тэлеканала "БелРас" расказаў пра перадумовы для росту ВУП Беларусі ў 2018 годзе, паведамляе БЕЛТА.

Валерый Бельскі адзначыў, што па выніках 2017 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся на 2,4 працэнта, і гэта нават больш, чым планавалася першапачаткова (1,7 працэнта). Тэндэнцыя росту ВУП павінна прадоўжыцца і ў бягучым годзе, для гэтага ёсць усе падставы, лічыць дырэктар Інстытута эканомікі НАН. У прыватнасці, павялічваюцца інвестыцыі ў беларускую эканоміку. Сярод пазітыўных момантаў ён таксама назваў рост спажывецкага попыту, прадукцыйнасці працы і рэальных грашовых даходаў насельніцтва. "Стабілізавалася сітуацыя пасля даволі складанага перыяду на рынку нашага асноўнага гандлёва-эканамічнага партнёра - Расійскай Федэрацыі, попыт ажывае", - канстатаваў Валерый Бельскі.

Паводле яго слоў, немалаважным фактарам для росту беларускай эканомікі з'яўляецца стабілізацыя цэн на энерганосьбіты на сусветным рынку, што будзе садзейнічаць павелічэнню даходаў беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі