Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 мая 2018, 19:09

Кібер-рызыка ўключана ў пералік асноўных відаў аперацыйнай рызыкі банкаў

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 27 красавіка 2018 года нумар 196 пералік асноўных відаў аперацыйнай рызыкі банкаў дапоўнены кібер-рызыкай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

"Кібер-рызыка вызначана як рызыка ўзнікнення ў банка страт і (або) дадатковых затрат з-за проціпраўных дзеянняў пабочных асоб у адносінах да камп'ютарных і інфармацыйных сістэм або сетак, сістэм сувязі, інфармацыйных рэсурсаў і патокаў банка, што праводзяцца з дапамогай інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій", - адзначылі ў прэс-службе.

Яна ўзнікае ў выніку ўздзеяння на камп'ютарныя і інфармацыйныя сістэмы або сеткі, сістэмы сувязі, інфармацыйныя рэсурсы і патокі банка з мэтай атрымання несанкцыянаванага доступу да інфармацыі, што апрацоўваецца і (або) захоўваецца ў інфармацыйнай сістэме банка, і інфармацыйных патокаў, парушэння функцыянавання інфармацыйнай сістэмы і (або) сістэмы абароны інфармацыі. Гэта адбываецца з дапамогай укаранення шкоднага праграмнага забеспячэння альбо іншых дэструктыўных уздзеянняў, крыніцай якіх з'яўляюцца інтэрнэт ці іншыя знешнія інфармацыйныя сеткі і сістэмы.

З уключэннем кібер-рызыкі ў агульную сістэму кіравання рызыкамі банка на яе будуць распаўсюджвацца ўсе патрабаванні, якія выстаўляюцца да арганізацыі кіравання асноўнымі відамі рызык, уключаючы адказнасць органаў кіравання банка, вызначэнне рызыка-талерантнасці, распрацоўку лакальных нарматыўных прававых актаў, ажыццяўленне працэсу кіравання рызыкай, правядзенне стрэс-тэсціравання, складанне і прадстаўленне кіраўніцкай справаздачнасці і іншыя элементы сістэмы.

Пастанова накіравана на ўдасканаленне кіравання рызыкамі ва ўмовах развіцця сучасных напрамкаў і тэхналогій банкаўскай дзейнасці, звязаных з лічбавізацыяй эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі