Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 ліпеня 2018, 09:01

КДК расказаў аб выніках маніторынгу падрыхтоўкі гаспадарак да ўборачнай

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прастой камбайнаў, няхватка механізатараў, кіраўніцкія недахопы - аб гэтых і іншых фактах, выяўленых у ходзе маніторынгу гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў да ўборачнай, у эфіры тэлеканала АНТ 19 ліпеня расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення кантролю за работай АПК Камітэта дзяржкантролю Валерый Скрыпкін, паведамляе БЕЛТА.

Каб мінімізаваць страты на ўборачнай, патрэбна не толькі спрыяльнае надвор'е, але і зладжаная работа, спраўная тэхніка. І ў гэтай частцы ўжо на старце кампаніі ў дзяржкантралёраў з'явіліся заўвагі. Маніторынг паказаў, што не ўсе гаспадаркі падрыхтаваліся належным чынам.

У Магілёўскай вобласці, напрыклад, выяўлена больш за сотню няспраўных камбайнаў. А ў цэлым па краіне такіх машын было амаль 600 (прытым што на палях павінны працаваць крыху больш за 9 тыс. камбайнаў), сітуацыя можа прывесці да сур'ёзных страт ураджаю.

"У шэрагу гаспадарак у страі не ўсе камбайны і зернесушыльныя комплексы, складскія памяшканні. Быў недахоп механізатараў, з-за чаго некаторыя камбайны наогул не былі зняты з доўгага захоўвання. І іх рамонт не пачыналі. Выяўлены недахопы на ўборцы. Былі факты, калі доўгі час прайстойвалі камбайны ў палях з-за таго, што несвоечасова забіралі зерне. Шэраг арганізацый спрабавалі ўтойваць безгаспадарчаць або няпоўную гатоўнасць да ўборачнай за кошт прыпісак. Такія факты мы выявілі ў 17 з 72 правераных арганізацый", - сказаў Валерый Скрыпкін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі