Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 жніўня 2018, 15:48

Канцэпцыя СЭЗ дае магчымасць зрабіць праект еўрапейскага хаба пад Мінскам глабальным - эксперт

13 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыя СЭЗ дае магчымаць зрабіць праект еўрапейскага хаба пад Мінскам глабальным. Такое меркаванне выказаў у эфіры праграмы "Нашы навіны" на тэлеканале АНТ віцэ-прэзідэнт Сусветнай федэрацыі свабодных эканамічных зон Фрэдзі Опсамер, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя таго, што Фрэдзі Опсамер - адзін з кіраўнікоў Сусветнай федэрацыі СЭЗ, ён сам з'яўляецца інвестарам, у якога ёсць планы наконт Беларусі. Паводле задумы бельгійца, участак каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск у перспектыве павінен стаць хабам для еўрапейскіх кампаній, якія маюць намер заняць сваё месца на новым Шаўковым шляху. "Я думаю, Беларусь знаходзіцца ў добрым стартавым пункце, я ў гэтым перакананы, у першую чаргу - за кошт размяшчэння на новым Шаўковым шляху, які злучае Азію і Еўропу. Я лічу, Беларусь павінна стварыць сапраўдны еўрапейскі хаб для вытворчасці і гандлю. І канцэпцыя свабодных эканамічных зон зробіць гэты праект глабальным", - лічыць эксперт.

Ён адзначыў, што для прыцягнення патэнцыяльных інвестараў патрэбны шэраг фактараў. "Вы павінны зразумець, што наднацыянальныя кампаніі не глядзяць толькі на адну краіну. Апынуўшыся ў гэтай прасторы, яны могуць разглядаць Польшчу, Літву, Беларусь. Для іх галоўнае - бізнес-асяроддзе. Размова не аб наяўнасці зямлі: добры кавалак зямлі можна знайсці ўсюды. Размова пра ўмовы работы, даследаванні, якія праводзяць у краіне, якасць жыцця. Важна, ці здольны людзі камуніцыраваць на англійскай, нямецкай або французскай мовах. Інакш кажучы гэта комплекс фактараў: кампаніі хочуць знайсці плённую глебу для бізнесу", - сказаў віцэ-прэзідэнт Сусветнай федэрацыі свабодных эканамічных зон.

Паводле яго слоў, цікавасць да Беларусі з боку еўрапейскіх кампаній эксперты ацэньваюць высока, таму праект хаба пад Мінскам можа быць рэалізаваны на працягу некалькі гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі