Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2017, 12:18

Кантракты на суму больш як $45 млн падпісаны на беларуска-ўкраінскім бізнес-форуме

21 ліпеня, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Кантракты на суму больш як $45 млн падпісаны на беларуска-ўкраінскім бізнес-форуме ў Кіеве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, ААТ "БелАЗ" падпісала кантракт на пастаўку пяці кар'ерных самазвалаў БелАЗ-75131 з ПАТ "АрселорМітал Крывы Рог", а таксама двух кар'ерных самазвалаў БелАЗ-75473 з ПАТ "Наватроіцкае кар'ернае ўпраўленне".

ААТ "Гомсельмаш" і ТАА "Гандлёвы дом "МТЗ-Беларус-Украіна" заключылі дагавор на пастаўку 67 машынакамплектаў збожжаўборачных камбайнаў КЗС-1218A1.

ААТ "Магілёўліфтмаш" паставіць ва Украіну 200 адзінак ліфтавага абсталявання ў адрас ТАА "Карат-ліфткамплект".

Падпісаны мемарандум паміж ТАА з ЗІ "БНХ Украіна" і МПП Фірма "Эрыдон" на пастаўку ва Украіну мінеральных угнаенняў.

Аб пастаўках прадукцыі на ўкраінскі рынак дамовіліся таксама ААТ "Баранавіцкае баваўнянае аб'яднанне", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш", УП "Белкаапзнешгандаль" Белкаапсаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі