Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2017, 19:55

Калтовіч: гандлёвая галіна Беларусі развіваецца дынамічна

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвая галіна Беларусі развіваецца дынамічна. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч перад пачаткам урачыстага сходу, на якім ушаноўвалі лепшых работнікаў гандлю Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гандлёвая галіна дынамічна развіваецца, нягледзячы на працэсы, якія як унутры, так і знешне ўплываюць на развіццё эканомікі краіны. У гэтым годзе па паўгоддзі мы маем дадатны трэнд - тэмп росту тавараабароту склаў 100,3 працэнта. Па рэспубліцы мы маем прырост гандлёвых плошчаў", - адзначыў Уладзімір Калтовіч. Паводле яго слоў, у Беларусі налічваецца больш за 100 тыс. аб'ектаў гандлю.

Традыцыйна гандаль займае другое месца па ўдзельнай вазе ў ВУП - каля 12 працэнтаў. "У сувязі з гэтым цяжка пераацаніць работу гандлёвай галіны, паколькі вырашаецца важнейшая задача па забеспячэнні таварнага рынку шырокім асартыментам тавараў і прымальнага ўзроўню цэн, - сказаў міністр. - Ад вынікаў гэтай работы залежыць настрой людзей, а гэта дарагога варта".

Прысутных у зале павіншаваў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Дамарацкі. "Мне прыемна знаходзіцца ў гэтай зале, бачыць прыемныя радасныя ўсмешкі. Упэўнены, што такія ўсмешкі сустракаюць нас сёння і будуць сустракаць у бліжэйшым будучым за кожным прылаўкам, у кожным гандлёвым аб'екце. Сталічны гандаль сёння флагман, у горадзе адкрываюцца новыя сучасныя магазіны, гандлёвыя цэнтры. Мы можам задаволіць патрэбы любога, нават самага патрабавальнага пакупніка", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі